воскресенье, 14 февраля 2021 г.

 ВЫНІКІ ТЫДНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

                З 8 па 13 лютага у школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі так і вучні 1 – 4 класаў. Родную мову мы вывучаем у школе, размаўляем на ёй у час урокаў,  чытаем беларускія кнігі. Але ўсвядомiць значымасць i велiч яе можна толькi тады, калi паглыбляем веды аб ёй, цiкавiмся крынiцамi духоўнага багацця, культурай Беларусi. Дэвiзам тыдня сталi словы Міколы Мятліцкага: 

                     «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю»